РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда любові
Хто Азію любіць, хто любіць Эўропу,
А ён палюбіў вашу царскую попу,
Якую вы ў цесныя джынсы схавалі,
Нібыта ў скляпеньне віно Цынандалі
Замкнулі і ўсім пра яго расказалі.
За вамі ён сьледам ідзе па бульвары,
Нібыта з кастэтам, з усьмешкай на твары.
За вамі, нібыта за флейтай гадзюка,
Ідзе і ў мазгах паўтараецца: «Сука!»
І лісьце, як піва разьлітае ў бары,
Жаўцее наўкола і вас асьвятляе,
І дзівіцца ён, што ніхто не спыняе
Такую красотку, такую марцэлю,
Зь якой бы згубіцца хаця б на нядзелю
У ціхім гатэлі і шуму гатэлю
Такога ўчыніць, каб усе ўспаміналі,
І ўспомнілі б вас, і ўсю ноч уздыхалі...
За вамі ён сьледам ідзе па бульвары,
Нібыта іграе цыган на гітары
І думае, што ён адхопіць даляры
За песьню, якую ніхто тут ня чуе,
Але ўсё ж якая вам ножкі цалуе...
Хто Азію любіць, хто любіць Эўропу,
А ён палюбіў вашу царскую попу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.