РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда нясьмелага
У хіповай спадніцы – трусы аж відаць –
Па вячэрнім праспэкце ты любіш гуляць.
І на ножкі твае паглядае шпана,
Як стары алькаголік на пляшкі віна.
І на твой фанабэрлівы кругленькі зад
Ён таксама па-воўчы кідаў свой пагляд
І хадзіў за табой, як германскі шпіён,
І ў кішэні яго быў няшчасны мільён,
За які ён хацеў тваю ласку купіць
І ўсю ночку цябе звар’яцела любіць.
Ды ня змог падысці да цябе да такой
І ўсю ноч прахадзіў, як твой сон, за табой.
А на ранку стамлёны і сумны, як слон,
Накупляў ён віна аж на цэлы мільён
І напіўся, і здох, як сабака стары,
І ляжаў цэлы тыдзень у цёмным двары...
Ну а ты ўсё ў спадніцы – трусы аж відаць –
Па вячэрнім праспэкце ўсё ходзіш гуляць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.