РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда наркаманкі
На багатым востраве Тайвань
Ты піла з кітайцамі шампань.
І ў зялёным парку Чан-Кай-шы
Кайфавала ты ад анашы.
А цяпер ты ў Менску п’еш віно
І глядзіш праз бруднае вакно
На лісьцё, што аблятае з дрэў
І на дом насупраць, што як хлеў,
Пад дажджом пад восеньскім стаіць.
Гэткае надвор’е – толькі піць!
Я табе, самотнай, пазваню,
Бы ў скляпеньне прынясу агню,
І на міг ты ачуняеш зноў,
Як трава сухая ад дажджоў.
Толькі больш ня зьезьдзіш на Тайвань,
Не пап’еш з кітайцамі шампань.
Пракурыла ты свае грашы
У зялёным парку Чан-Кай-шы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.