РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы шукаем адзін аднаго, быццам птушкі ў віхуры.
Мы, як птушкі, зьбіваемся ў зграйкі – сагрэцца і выжыць.
Ды каб выстаяў дом.
Нашы сэрцы паклалі ў падмурак,
І запоўнены стогнамі ў сьценах каменныя нішы.
Над высокімі вежамі рвуцца на часткі аблокі,
Мы ня мелі прытулку, які падарылі камусьці.
І даворвае час па-за нашымі снамі валокі.
І пасеецца зерне,
І нас у калосьсях ня будзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.