 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Высокі род. Разбураны палац Ці хата, што на тым жа самым мейсцы Раз дзесяць будавалася. Глядзяць Праз вокны продкі, а жыве там – вецер. Род. Кроў яго ўбірае, бы рака, Дабро і зло і рысы вызначае, Зь якімі сын твой будзе ці дачка Жыць з ганьбаю, са славай ці звычайна. Ня выдумка блакітнае крыві, А ісьціна разумнае істоты – Свой ведаць род і гонар радавы І рушнікі захоўваць, і кляйноды. У сьвеце адасобленых няма. І ты – камень у бруку ці ў кароне. Знайдзі свой гэрб. І прадзеда імя Успомні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|