 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Каменная Вільня... Сьляпыя дажджы... На могілках Роса – раса і смаўжы На помніках, што не вартуюць магіл. На плітах – адбіткі абсечаных крыл. Запозна прыйшлі мы сюды на паклон. Заместа магіл – толькі рэха імён... Разьбіліся нашы легэнды на друз... У кожным каменьчыку – ёсьць Беларусь, Ды імі пасыпаны сьцежкі даўно Да помнікаў іншых гісторый і сноў. Каменная сцэна... Кулісы – дамы, Дзе ролі гэрояў пісалі ня мы, Дзе нашых гэрояў іначай завуць, Дзе ў кожным каменьчыку сьпіць Беларусь...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|