 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ладзьдзі праплывуць аднойчы між гэтых лясістых выспаў, Анёл праляціць аднойчы над гэтай азёрнай пушчай. І дождж са сьлядоў стамлёных маіх ці казуля вып’е, Ці то капыты пагоні расплешчуць, як лёс раструшчаць. Анёл праляціць аднойчы... А куля заб’е адразу. Гуляй, маладое цела! Здабычу хавай і волю. Дукаты мне не патрэбны, каштоўней – абразіць князя, Хай коні яго шаленства патопчуць і лес, і поле. Але яшчэ найкаштоўней – пра вусны княгіні памяць, Усьмешлівых па-юнацку і строгіх – пры строгім мужу. І ведае зараз лірнік, каго высьмейваць і славіць, І ведае князь, што ганьбы і сьмерцю маёй ня здужаць. Ківаецца сьвятаяньнік агнём хваравіта-жоўтым, Я сам выбіраю мейсца апошняй бойкі і славы. Я вольны і ў самай сьмерці – і гэта мне ўзнагарода. І золата сыплю ў рэчку. А сам я – умею плаваць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|