РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вільня
У горадзе мінулага жыцьця
Ты пазнаеш абрысы цёмнай вежы,
Што ў снах так часта над табой ляцяць
І пахаванай памяці належаць.
Ты ведаеш, як можа пахнуць брук,
Калі ляжаць на ім з апошняй ранай.
І кожны мост напомніць крокаў гук,
І бляск паходняў – кожны мур цагляны.
Ты раптам зразумееш, дзе зручней
Ад вершніка ўцякаць, якім завулкам.
Дзьве зоркі раптам скоцяцца з вачэй,
Калі каменны крыж пагладзяць рукі.
Вось гэтае вакно дарыла сум,
А тыя дзьверы –
                                      памятаюць шчасьце,
І дзіўны водар страчаных парфум,
І шоргат пазалочанага плацьця.
У горадзе мінулага жыцьця
Ты сустракаеш твары, як маланкі,
Што асьвятляюць нешта зь небыцьця,
Дзе тэлевежу не вартуюць танкі.
Тут нават вецер – смаку таямніц.
Тут могілкі імя маё хаваюць.
Цяпер цяжэй, напэўна, будзе жыць,
Так бессаромна агаліўшы памяць.
Але лягчэй, напэўна, паміраць,
І сэнс жыцьця знаходзіць не ўсьляпую,
І гэты горад назаўжды кахаць
І ў вечнасьць узірацца напрамую.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.