РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аблога
Агні гараць на вежах. Вораг блізка.
Бывай, мой дружа! Нам не адстаяць
Ні дом, дзе мы гайдаліся ў калысках,
Ні храм, дзе нас хацелі адпяваць.
І колькі ні стаяць на гэтых сьценах,
Зруйнуюць іх. Дарэмна ты – гэрой,
Бо ціха выпаўзае здрада зь ценю
У час, калі патрэбны кожны вой.
Зруйнуюцца, згараць метал і дрэва,
Камень і шкло... Што застанецца нам?
Але што – сьцены? Горад стане гневам,
І сэрцам стане зруйнаваны храм.
І мы і ў гэтым сьвеце, і ў наступны
Ідзём з любоўю да зямлі сваёй.
Гараць агні на вежах недаступных
Душы тваёй, душы маёй жывой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.