 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ой, калядачкі, вярніцеся... #З народнай песьні
Надыходзяць Каляды, і зоры вышэюць уноч. Адыходзяць у цемру сябры выпадковых расстаньняў. Надыходзяць Каляды. А песень ня будзе ізноў. Мы закруцім пласьцінкі – і ў музыцы дробнай растанем. Надыходзяць Каляды. Мой горад зьнямелы сьцямнеў. Нашы рукі халодныя цягнуцца да батарэі. Заляцеўшы ў прыціхлы наш горад, крутыя завеі Мне сьпяваюць калядкі, сьпяваюць, сьпяваюць у сьне. Зноў у сьвеце Каляды. І месяц працягла зьвініць, Як заслонка ў пакінутай, выстылай, выдзьмутай печы. Глуха – звонкай калядкай няма нас каму пабудзіць: «Ды ці дома сам пан гаспадар? Сьвяты вечар!»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|