РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не кажы...
Не кажы, як вар’ят, што абрыдзела жыць.
Аднагодкаў тваіх больш за сотню ляжыць
Пад крыжамі счарнелымі і без крыжоў.
Не кажы, бо аднойчы ня прыдзеш дамоў.
Не кажы, што стаміўся ад гэтай жуды,
Бо на дрэвах стамляюцца ў восень лісты,
Бо стамляецца вецер...
                                                  Не кажы, не кажы!
Сьмерць жыве нечаканая ў вострым нажы,
У пятлі, у вадзе, у пякелным агні,
у цямнюткай начы і ў асьветленым дні.
Не кажы, як вар’ят, што абрыдзела жыць,
Бо і так да цябе твая сьмерць прыбяжыць.
Не кажы, бо пачуюць ля вокан віжы,
Не кажы,
                  не кажы,
                                        не кажы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.