РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вы стаміліся жыць у самотнай краіне.
Жыць паэту нялёгка, тым болей – жанчыне.
Вы стаміліся быць адзінокай, як крык
Над дарогай, дзе кожны да цішы прывык,
Над дарогай, што ў ціхае заўтра вядзе,
Па якой мы ідзём, як плывуць па вадзе
Беларускія кнігі з ачужэлых дамоў,
Дзе для нас не было і ня будзе сяброў.
Вы стаміліся жыць у халоднай краіне,
Як забыты палярнік у моры на льдзіне,
Што, як сон, растае кожны дзень, кожны міг
І дзе сонца ўзыходзіць, але не для ўсіх.
Вы стаміліся жыць, вы стаміліся быць,
Вы стаміліся шэрае неба любіць,
Дзе заўсёды ёсьць хмары, дзе заўсёды ёсьць выш,
У якую мо' заўтра душой адляціш
І за гэту краіну, і за гэтых людзей,
Што сягоньня сьмяюцца з самоты сваей...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.