РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты сьвет, дзе мы з табой жывём,
Як сасуд напоўнены агнём,
Коціцца зь біблейскае гары
Па прамым шляху ў тартарары.
І няма каму яго спыніць.
Ён, як куля кілера, ляціць.
Хоць камусьці гэта проста сьмех,
Хоць камусьці гэта проста сьнег
Ціха выпаў летам на траву,
На траву, дзе я з табой жыву,
Як мурашкі, для якіх трава
Гэта лес, а сьветлы лес – царква,
У якой маліцца за жыцьцё
Сумнае, як жоўтае лісьцё,
Што з табой да вогнішча нясём,
Як сасуд напоўнены агнём...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.