РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адыходзіш ты не назусім,
Адыходзіш, як над полем дым,
Адыходзіш у нязнаны сьвет,
Дзе няма ні він, ні цыгарэт,
Безь якіх ты б тут ня жыў зусім,
Як бяз рымлян старажытны Рым,
У якім ніколі ты ня быў,
Нібы на зямлі зусім ня жыў.
І цяпер ты адыходзіш сам,
Нібы пад зямлю закляты Храм.
Адыходзіш, каб зьявіцца зноў,
Як з парэзанае вены кроў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.