РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А мне восень ты намалявала,
Бы віно разьліла залатое
Па сьцяне, дзе мяне частавала
І піла за жыцьцё маладое.
І вісіць у пакоі карціна
Безь цьвіка на сьцяне пажаўцелай,
Як над полем вісіць павуціна,
Што анёлам у неба ўзьляцела.
І гляджу, як на Храм, на карціну,
А карціна, як прывід, зьнікае
І зьяўляецца зноў праз хвіліну,
Нібы кроў праз бінты праступае
Празь сьцяну, за якою нічога,
Толькі ціша і толькі дарога
Да цябе праз халодную восень,
У якой нас ня будзе ніколі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.