РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На вуліцы сонечнай скрыпка іграе,
Нібы адзінокі цыган памірае.
Падайце даляраў і ён аджыве
І пойдзе, нібыта агонь па траве,
Па чорным асфальце, нібыта па ночы,
Як зоркі, сьвяціцца ў яго будуць вочы.
І прыдзе ён, чорны, са скрыпкай у бар
І пусьціць ён сьветла на піва даляр,
І скрыпка заплача ў рукох, засьмяецца,
І піва, як сонца, на стол разальецца,
І будуць жанчыны шаптацца: «Цыган...»
І будзе са сьценкі партрэт, як баран,
Глядзець на вясёлых і сумных людзей,
А скрыпка ўсё будзе іграць весялей...
 
На цёмнае вуліцы скрыпка іграе,
Нібы адзінокі цыган памірае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.