РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Балотныя людзі балотнай краіны
Любяць бананы і апэльсіны.
На карце краіну шукаць нам дарма –
Гэтай краіны на карце няма.
 
Там хочуць як лепш для сябе і прыроды,
Вынік адзін і ва ўсім – як заўсёды.
Там могуць спрачацца пра тое, як жыць,
Жыць там даводзіцца – як набяжыць.
 
Балотныя людзі балотнай краіны
Зьнікнуць са сьвету аднойчы павінны.
Ня шкода мне будзе балотны народ,
Шкода мне будзе лясоў і балот...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.