РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноўку змрочна, дажджліва, сьцюдзёна і шэра
І за вокнамі дрэвы, нібы на кладах.
Мы сядзім у замкнутых ад сьвету кватэрах
І прад восеньню ў нас, нібы сон, жыве страх.
 
І няма нам ратунку і няма для нас сьмерці,
Але й гэта жыцьцё, як пад ветрам лісьцё.
І нясу я ў сабе, нібы ліст у канверце,
Што напісаны Богу, душу і жыцьцё.
 
Мы ў Эўропе жывём, а Эўропы ня знаем,
І наогул: ці ёсьць мы на гэтай зямлі?
Над Эўропай фанераю мы пралятаем,
І ў карцінах зьнікаем Сальвадора Далі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.