РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я вучыўся ў Расеі ў савецкай Маскве
Піць віно і любіць гэты сьвет за сьвятло,
Што заплаўлена ў росах, блішчыць на траве,
Як у памяці тое, што ўчора было.
 
Я хадзіў па Маскве і ня бачыў Масквы,
Той, што ў кніжках вялікіх вялікай была.
Я ішоў у царкву і выходзіў з царквы,
Як выходзіць цяпло зь веснавога сьвятла.
 
І шумеў, як кагал, Беларускі вакзал
І хацелася мне, як напіцца, дамоў.
І мне рускі паэт пра Расею казаў
І глядзеў на мяне з-пад манголаўскіх броў.
 
Той Расеі даўно ўжо на сьвеце няма,
Як і той Беларусі няма ўжо даўно.
І з Расеі да нас зноў прыходзіць зіма,
Мы ў Расею вязём свой тытунь і віно.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.