РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось і сьвята прайшло, бы стушылі сьвятло,
І мы ўсе разыйшліся, нібыта цяпло
Ад віна па ўсім целе, па шэрай начы,
У кішэнях пустых ад кватэры ключы
Адшукаўшы, нібыта ўключыўшы сьвятло
На праспэкце ў дажджлівай, як восень, начы,
Каб вярнуцца дамоў, як вярнуцца з вайны
У кватэру, дзе толькі ёсьць сьцены адны
І вада, што на кухні ўсё з крана цячэ
І нічога яшчэ, і нічога яшчэ
Ты ў жыцьці не зрабіў, каб пайсьці на спачын
Ад прапітых сяброў, ад сьцярвозных жанчын
І таму будзеш піць ты з-пад крана ваду,
Быццам вечнасьці кроў, быццам восень-бяду,
Ад якой анікому нідзе не ўцячы
Па праспэкце ў дажджлівай халоднай начы,
Бо ўжо сьвята прайшло, бы стушылі сьвятло,
Дзе яго аніколі і так не было.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.