РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты дождж, як пачатак патопу,
Што затопіць і змые Эўропу
І ня будзе ні Менска, ні Прагі, ні Бона,
І ня будзе дзе сесьці варонам,
Што сягоньня лятаюць над намі,
Як над вулічнымі ліхтарамі
Матылі, што ад сьмерці ўцякаюць
І ў дажджы, як сьмяцьцё, адплываюць
У нябыт па канавах глыбокіх.
І праз дождж я іду адзінокі.
Парасон над сабою трымаю,
Нібы ў думках малітву чытаю,
Што ўратуе мяне ад патопу,
Што затопіць і змые Эўропу,
Дзе стаіць мая родная хата,
Дзе жывуць мае мама і тата
І Эўропа якім невядома,
Бо жывуць яны тут, яны – дома,
І дажджу ім павек не баяцца,
Ім праз дождж на дарогу ўглядацца,
Па якой разбрыліся іх дзеці
Па самотным, як могілкі, сьвеце.
Дождж ідзе, але ён перастане,
Сонца з хмараў усё-ткі прагляне,
Бо ў Эўропе стаіць мая хата,
Дзе жывуць мае мама і тата.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.