РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нібыта зь вечнасьці туман, апошні сьнег
Ляціць на белую, як сьмерць, зямлю.
І ў лёце сьнегу чуецца анёльскі сьмех,
І слова чалавечае «люблю».
І ты ідзеш празь сьнег, нібы празь белы лес,
Які між намі быў, якога не было,
Які шумеў і ў шуме чуўся паланэз
І зь неба зорак капала сьвятло,
І замярзала на ляту, і сьнег гусьцеў,
І ў цемнаце двароў, бы ў бездані, зьнікаў.
І Марк Шагал над горадам,
                                                          як чорт, ляцеў
І жоўтае нам неба маляваў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.