 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты ніколі ня будзеш гэроем, Як ня будзе сабака ваўком. Ты памрэш са сваім гемароем За пісьмовым, як нары, сталом. І ня будуць стаяць піянэры Над труною тваёй на дварэ. А забяруць з тваёй хаты паперы І здадуць іх усе ў КДБ. Але ж гэта ўсё будзе ня хутка. І табе сёньня хочацца жраць. Ды пажрала ўсё тут прастытутка І зьліняла, каб не спакушаць. Ды ўсё ж прыйдзе вялікі начальнік, Можа заўтра, а можа праз год. І падорыць табе ён гарбатнік Хоць ты любіш вішнёвы кампот. І ўжо ты са сваім гемароем Будзеш сёрбаць гарбату штодня. Ды ня станеш ніколі гэроем, Як ніколі ня буду і я.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|