РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сумна ўсё гэта, сумна ўсё гэта...
Цяжка на сьвеце безь пісталета,
Цяжка на сьвеце, хоць ты памры,
Хоць ты атруты ўсім навары.
Сумна ўсё гэта, сумна ўсё гэта,
Быццам труна, труна для паэта
Жыць што ня можа безь пісталета,
Безь пісталета, быццам бязь лета,
Лета, якое зьнікла даўно,
Як за капейкі ў крамах віно.
Сумна ўсё гэта, сумна ўсё гэта,
Ты дагараеш, як цыгарэта
Тая, што кінуць, плюнуць усьлед.
Не дапаможа і пісталет
Нешта каб зьдзейсьніць, нешта зьмяніць.
І застаецца толькі – запіць.
Сумна ўсё гэта, сумна ўсё гэта.
Сьвет наш, нібы габрэйскае гетта.
Сумна ўсё гэта, сумна ўсё гэта...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.