РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноўку сьнегам засыпаны нашы дамы
І, як сьнежныя людзі, па вуліцах мы
Ходзім, быццам шукаем чаго ўжо няма.
І навокал, нібыта Эўропа, зіма,
Ад якой не схавацца пакуль тут жывём
І ў тралейбусе едзем, нібыта плывём
У жалезным чаўне, дзе нябачны Харон
Нас вязе між слупоў, як антычных калён.
І мне хочацца выйсьці і следам ісьці
За жанчынай, што ведае сэнс у жыцьці,
За якое ўсё ж варта што міг паміраць
У каменных дамах, што, як горы, стаяць
У сьнягох, як самоце, што зьнікае вясной,
Калі тут да яе дажывём мы з табой.
А пакуль зь неба сыплецца,
                                                              сыплецца сьнег,
Нібы д’яблавы сьмех,
                                                нібы д’яблавы сьмех...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.