РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Іосіфа Бродскага томік чытаю,
Нібыта сяджу зь ім за кружкаю чаю
У белай Расеі, якой я ня знаю.
І дым цыгарэтны тут дымам Айчыны,
І шыбіны ў вокнах, нібыта ільдзіны,
І сонца празь іх, нібы кроў, праступае,
Нібы за сьцяною на скрыпцы іграе
Савецкі габрэй, што Айчыны ня знае...
Мы розныя людзі, але мы пад Богам,
Як подпісы чорныя пад нэкралёгам,
Як Броцкага вершы пад вокладкай кнігі
І як пад зямлёю нясьпешнасьць Нямігі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.