РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тут
Што мы зьявімся Тут мы з табою ня зналі,
Гэты сьвет несьвяты мы Радзімай назвалі.
Ці раней мы жылі – мы ня помнім нічога,
Як ня помніцца мёртваму сьмерць і дарога,
Па якой ён прайшоў, бо ён мёртвы, як цені,
Што пад рэшткамі Храма сядзяць у скляпеньні.
Мы зьявіліся Тут, як зьяўляюцца травы
На вясновай дарозе з Масквы да Варшавы.
Мы зьявіліся Тут, дзе ўсё сумна-часова,
Як туман, празь які толькі чуецца слова,
Што да Бога ляціць
                                          і вяртаецца з Богам.
Мы зьявіліся Тут і ня трэба нічога
Нам на сьвеце цяпер, што Радзімай завецца.
Гэты сьвет, дзе жывём, быццам Божае сэрца.
Толькі ты не кажы, што ўсё дрэнна на сьвеце,
Толькі ты не кажы, бо пачуе нас вецер...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.