Зьмяя саграваецца ў зьмейцы, А ў доме тваім – індзейцы І ты на ўсё гэта глядзіш, Нібы на далёкі Парыж, Якому на нас напляваць Ці хочам мы жыць, ці ўміраць. Зьмяя саграваецца ў зьмейцы, Сьляза павісае на вейцы І хутка ўпадзе на зямлю, Якую таксама люблю Ня меней, чым ты і індзейцы... Зьмяя саграваецца ў змейцы, Як нашая сьмерць у віне. І ты зноў сьмяесься зь мяне, Бо я малады і ня знаю Каго 'шчэ ў свой дом напускаю... Зьмяя саграваецца ў зьмейцы... Зьмяя саграваецца ў зьмейцы...
|
|