На белым прысаку зімы Жывём, як пагарэльцы, мы. І нашы шэрыя дамы, Як рэшткі спаленай турмы Стаяць пад небам нежывым, Стаяць, як скамянелы дым. І мы глядзім на гэты сьвет, Нібы вар’ят на пісталет, Зь якога ён заб’е сябе, Не разумеючы ў журбе, Што гэта сьмерць, што гэта тло, А не анёльскае сьвятло... На белым прысаку зімы, Як чорныя вароны мы, Шукаем нечага, крычым... І ўсё, як сьнег, і ўсё, як дым...
|
|