РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І выйшаў я зь цямрэчы на сьвятло,
І ўміг забыўся, што са мной было,
І між сьлядоў я не пазнаў свой сьлед,
Бы толькі што зьявіўся я на сьвет.
За сьпінаю цямрэча, як сьцяна,
Стаяла і зьнікала, і адна
Яна казала мне, што я жыву,
І, ценем урастаючы ў траву,
Я піў сьвятло, як дзікуны п’юць кроў...
Я піў сьвятло, пакуль сьцямнела зноў...
І я ў цямрэчы зьнік, нібы заснуў,
Нібы па горле брытвай паласнуў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.