РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сто гадоў гарадской адзіноты.
А навокал дамы, як балоты,
Празь якія іду я да Храма,
У якім мая моліцца мама.
Я іду – і дарогі ня знаю,
Я іду – і сябе ўспамінаю.
Сябе ўспомніць хачу маладога,
Ды ўсё бачу сябе нежывога
Без бацькоўскае хаты, бяз Храма,
Да якога ідзеш ты таксама,
У якім твая моліцца мама,
У якой за дзяцей баліць сэрца...
І ня можам з табой мы сустрэцца,
Бо навокал дамы, як балоты,
З павуціньнем стагодняй самоты.
Ты ідзеш – і дарогі ня знаеш
І ня знаеш за што праклінаеш
Ты мяне...
                        І ці дойдзем да Храма,
У якім наша моліцца мама?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.