РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне з горада нікуды не ўцячы,
Як ад сябе нікуды не схавацца.
Замкну кватэру і згублю ключы
І, нібы прывід, буду тут бадзяцца
Між шэрых, як трава, старых дамоў,
Між хворых дрэў, што радасьць ня знаюць,
Ды зь белай адзінотай галубоў
Лісьцём зжаўцелым ля аблок лятаюць.
І сум самотны будзе, як вятры,
Як плач дзіцёнка ў апусьцелым Храме,
Як сьветлыя ў цямноцьці ліхтары,
Як пісьмы недапісаныя маме...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.