РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А неба, як лёд, па-над белай зямлёю
І сьнег на зямлі, нібы сьмерць нада мною,
І дзень, нібы прорва куды ўсе ляцім.
 
А ты ўсё глядзіш праў вакно на дарогу,
Бы ў вочы глядзіш адзінокаму Богу,
Якога ня бачым хоць вечна глядзім.
 
І мне да цябе не вярнуцца ніколі,
Мне сьнегам ляжаць на няпройдзеным полі.
І зьнікнуць са сьнегам пад небам пустым.
 
І скажуць суседзі: «Нятрэба журыцца...»
І будзе прычына для ўсіх каб напіцца...
Ніхто не заўважыць, што ў прорву ляцім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.