РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне хтосьці зноў стукае ў дзьверы –
А гэта ўжо ноч на двары.
Счарнелі ў кватэры шпалеры –
Гнілыя, як восень, муры.
Жыву, не саромлюся мараў
І шэрае неба люблю.
Зьбяру пару соцень даляраў
І можа што-небудзь куплю.
А можа ўсё будзе, як сёньня,
Гарбата і дым цыгарэт,
І яблыкі на падваконьні,
І кніжкі, і груда касет,
І музыкі ціхае граньне,
Нібыта анёлаў дыханьне,
Якія дзесь побач жывуць,
Якія мяне берагуць...
Ды хтосьці зноў стукае ў дзьверы
І нельга іх не адчыніць.
Стаяць ля дзьвярэй піянэры
І просяць сабаку купіць.
Навошта сабака мне сёньня,
Я неба люблю за вакном
І яблыкі на падваконьні,
І музыку зь белым віном...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.