РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я грэшны, як вада, дзе сьпіць атрута,
І мне сьвятым ніколі ўжо ня стаць,
Ды я хачу таксама быць пачутым
Людзьмі і Богам, што на сьвет глядзяць,
Дзе я жыву і радасьці ня знаю,
Дзе я люблю і ненавіджу сьвет,
Што да канца ніколі не спазнаю,
Бо гэты сьвет – ня дым ад цыгарэт,
Што мы з табой, самотныя, курылі
У цеснай кухні і пілі віно,
І сьвет зь няведама чаго тварылі
Хоць гэты сьвет нам створаны даўно.
Я грэшны, як вада, дзе сьпіць атрута,
І мне сьвятым ніколі ўжо ня стаць.
Жыве ўва мне, як сьмерць мая, Іуда,
Што знае час, калі мяне прадаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.