...І сонца патухне, як сьвечка ў царкве, І цемра, як дым, у наш сьвет наплыве, І сьвет наш патоне, як камень цяжкі У чорнае плыні чарнюткай ракі, Калі ён прачнецца і сонна ўздыхне, І ў небе пабачыць, нібыта ў вакне, Вялікае сонца, што столькі шукаў На шэрай зямлі сярод пылу і траў. Ды сьпіць ён, як мёртвы, як цень ад крыжа, Як кропля крыві на спакоі нажа, Наўзбоччы сьцяжыны, наўзбоччы жыцьця На дзідах травы і на крылах лісьця, Што сьветла зьляцела ад дыху вятроў З зажурана-ціхіх, як вечар, кустоў. І покуль ён сьпіць я куплю пісталет, Застрэлю яго і ўратую ўвесь сьвет. І людзі, забойцу, убачаць мяне, І кожны, забойцу, мяне пракляне, І буду я сьмерці, як волі, шукаць, І сьвечку, як сонца, прад сном задзімаць...
|
|