РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У Доме Творчасьці
За вокнамі зноўку высокія сосны,
Як год і як пяць, як і дзесяць таму.
І вецер між соснаў лагодны і грозны
Лятае, прысьніўшы ў начы зноў зіму,
Калі тут ня будзе зусім анікога
І дом гэты будзе, як прывід, стаяць
У лесе, у сьнезе ля тлумнай дарогі,
Дзе толькі дарога адна і відаць...
За вокнамі зноўку высокія сосны,
Дзе можна забыцца, што ёсьць на зямлі
Наш горад стамлёны, дзе рана ці позна
Мы будзем ізноўку, як вечна былі,
І будзем глядзець зноў на гмахі старыя,
І марыць зноў зьехаць ад тлуму далей
Да цішы, да ветру, дзе сосны жывыя
Жывей за самотных, як цені, людзей...
 
За вокнамі зноўку высокія сосны
І вецер між соснаў лагодны і грозны
Лятае, прысьніўшы ў начы зноў зіму,
І ты не зайздросьціш ні кроплі яму...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.