РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Шагал над Віцебскам начным лятае,
Пакінуўшы, нібыта рай, Парыж.
І нехта, гледзячы з вакна, пытае:
«Чаго, габрэй, ты на-да мной ляціш?..»
 
А ён маўчыць, бо ён лятае ў небе
Над нашым тлумам, сьмехам і сьлязьмі.
Мы думаем аб солі, вінах, хлебе,
Ня хочам быць савецкімі людзьмі.
 
Шагал над Віцебскам начным лятае,
Як белы воран над сваім гняздом,
Які даўно тут пра жыцьцё ўсё знае,
Які лятае так, як мы жывём...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.