РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У гэтым дні хачу я затрымацца,
Бо гэта ў нас з табой апошні дзень,
Калі 'шчэ можам у раку ўглядацца,
Дзе стронга, быццам бы анёльскі цень.
У гэтым дні хачу я затрымацца,
Нібы адстаць з табой ад цягніка,
Паліць касьцёр і ў дыме цалавацца,
І ў лесе, нібы ў вечнасьці, блукаць
І ведаць, што нішто не застанецца
У гэтым дні, які ў нябыт ідзе...
Хлапчук, нібыта чарцянё, сьмяецца,
Пускаючы караблік па вадзе,
Каля якой стаім, нібы малыя,
Якія вераць, што запыняць час.
А час ідзе,
                      рака нам ногі мые,
Змываючы адсюль, як попел, нас.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.