РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Па Кальварыйскіх могілках хаджу.
Крыжы, як райскі сад, што без дажджу
Даўно счарнеў, але трымае сум
Над травамі, дзе сьпее мёртвы шум,
Які патоне ў крыках вараньня
У цемнаце, не прычакаўшы дня...
Стаіць касьцёл, нібы агонь зь зямлі
Прарос і скамянеў, і прарасьлі
На ім крыжы, нібыта божы шлях,
Якім ісьці з крыжамі на плячах
І грэшным людзям, і яшчэ сьвятым,
Зьнікаючы, нібы ад сьвечак дым,
У гэтым сьвеце, дзе сярод магіл
Жывём, нібы на сьцежках боскіх пыл.
Па Кальварыйскіх могілках хаджу
І жыць хачу,
                          і жыць хачу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.