РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда лёсу
Можа заўтра, мо' праз год, празь дзесяць,
Ды ўсё роўна ўсё ж цябе павесяць...
Сумна гэта ўсё, як на пажары,
Дзе ў суседнім доме на гітары
Хтось іграе і віно смакуе,
І жанчыну, як пажар, цалуе.
І нічога не зьмяніць нікому.
Можна сёньня не прыйсьці дадому,
А пайсьці і сесьці ў электрычку,
Падчапіць, як насмарк, маладзічку
І паехаць зь ёю на прыроду
Падалей ад сьмерці і народу.
Можна ўсё, але праз год, праз дзесяць
Усё роўна ўсё ж цябе павесяць.
І вісець ты будзеш на асіне.
Міма будзе ехаць на машыне
Чалавек, які цяпер гаруе
І тайгу сібірскую пілуе,
Бо ўсё роўна ці праз год, празь дзесяць
Не яго тут, а цябе павесяць...
Сумна гэта ўсё, як на пажары,
Тлумна гэта ўсё, як на базары,
І нічога не зьмяніць нікому,
Як ня легчы мне ў труну жывому...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.