РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў мой сум, як туман над маёю дарогай,
На якой не было цэлы век анікога
І ня будзе ніколі, як ня будзе й мяне,
Калі сум мой, як гэты туман, не міне.
Сумна мне і нікому пра сум не сказаць,
Бо пачнуць пасьміхацца і жыць павучаць,
Толькі я ўжо вучоны і я знаю даўно,
Што ніхто не глядзіць так, як маці ў вакно,
У вакно, празь якое жыцьцё не відно.
І дарога дадому, чым у сьвет, карацей,
Бо да маці іду, бо іду да людзей,
І мне хочацца плакаць, і мне хочацца жыць,
І апошняму злыдню пра свой сум гаварыць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.