РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Холадна. Змрочна. Дажджліва...
Гэта ня восень, а – лета.
П'ю зьледзянелае піва
З шумам начнога буфета.
 
Зьехаць адсюль бы, прапасьці,
Тыдняў ну хоць бы на пару!
Зьехаць адсюль – мо' і шчасьце,
Ды ці пра гэта я мару...
 
Зноў за вакном на пэроне
Вецер ганяе лістоту.
Вецер хай хмары разгоне,
Хай зь мяне вырве самоту!
 
Холадна. Змрочна. Дажджліва...
Вось і канчаецца лета.
П'ю зьледзянелае піва,
Быццам сьвінец зь пісталета.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.