РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Самотных вершаў не пісаць,
Нібыта праўды не казаць,
А танцаваць на рэштках Храма,
Куды мяне вадзіла мама
Да споведзі, як да сьвятла,
І споведзь, нібы верш была...
 
Самотных вершаў не пісаць,
Нібыта ад сябе ўцякаць,
Нібыта пальцы адсякаць,
Ня думаць, што ўсё гэта грэх,
Які ня зьнікне, нібы сьнег...
 
Самотных вершаў не пісаць,
Нібы Іуду цалаваць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.