РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Казка пра апошняга п’яніцу
Гразёй аблеплены платы
І вуліца, нібы канава.
«Апошні п’яніца – сьвяты,
Яго ахоўвае дзяржава» –
Пра гэта ведаюць усе.
Няма на п’яніцу праклёну.
Дадому пляшку ён нясе,
Нібы кароль сваю карону.
За ім бягуць сабакі ўсьлед
Ягонай каралеўскай сьвітай.
Ён не кляне наш грэшны сьвет,
Ён ведае, што ўсё прапіта.
Ён прыйдзе радасны дамоў,
І падабранымі са сьмецьця
Партрэтамі бальшавікоў
Распаліць печку, будзе грэцца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.