РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Засыпаны сьнегам дамы і платы,
Засыпаны сьнегам былыя гады,
Дзе мы маладыя, як сёньняшні сьнег,
Які заўтра будзе вадою са стрэх
Сьцякаць на зямлю і ў зямлі прападаць,
Каб сьнегам ізноўку, хоць некалі, стаць.
Засыпаны сьнегам дамы і платы,
І ты сярод сьнегу, нібыта сьвяты,
Ідзеш без дарогі па белым сьвятле,
Нібыта па хмары, па белым сяле,
Якое тут ёсьць, быццам сёньняшні сьнег,
Які заўтра будзе вадою са стрэх
Сьцякаць на зямлю і ў зямлі прападаць...
Вятры, як нябачныя дрэвы, шумяць,
І сьнег, быццам белыя птушкі, ляціць.
І хочацца плакаць, і хочацца жыць
У гэтых засыпаных сьнегам дамах,
Нібыта ў далёкіх забытых гадах,
Дзе мы маладыя, як сёньняшні сьнег,
Які заўтра будзе вадою са стрэх
Сьцякаць на забытую Богам зямлю,
Якую, як ты, я таксама люблю
За гэтыя ў сьнезе дамы і платы,
За тыя, што тут адшумелі гады...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.