РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наша Вільня
480
Людміле

 
Тут старыя, як вечнасьць, дамы.
Пад асфальтам каменьне зьнямела.
Нібы цені, зьнямелыя мы
Зноў па вулках блукаем нясьмела.
 
І над намі стагодзьдзяў вятры
Пралятаюць, абсыпваюць пылам.
Нашых продкаў ’шчэ помняць муры,
Нашых продкаў тут кроў і магілы.
 
І над Вільняй Пагоня ляціць,
І яе не стрымаць анікому.
І душа, нібы рана, баліць,
І душа зноў ня хоча дадому.
 
І, шукаючы продкаў сьляды,
Мы заходзім у Храмы сьвятыя,
І цалуем мы ногі сьвятым,
І цалуем крыжы залатыя.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.