РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зялёнае сьвятло лістоты
Ізноў трапеча за вакном
Пад небам, дзе плыве самота
На хмарах з маладым дажджом.
І ты глядзіш адзін у неба,
І ў неба просіцца душа,
Якой, як птушцы, лётаць трэба
Пакуль ты да свайго крыжа
Ідзеш па гэтым тлумным сьвеце,
І разумееш, што жыцьцё
Адно, як гэты цёплы вецер,
Як гэта ля вакна лісьцё,
Што не паўторацца ніколі,
Але запомняцца душы,
Нібы сьвятло на кволым гольлі,
Нібы Хрыстос, што на крыжы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.