РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
«Што стане лепш жыцьцё, абрыдла спадзявацца,
Бо і сягоньня трэба есьці й апранацца» –
Гаворыш ты, ня помнячы зусім пра тое,
Што нашае жыцьцё і не было другое,
Бо вечна спадзяваліся на пана-Бога,
Ня робячы, каб лепш было, амаль нічога.
І ў краму ты ідзеш, каб зноў хутчэй напіцца,
На нейкі момант адурнець і асьляпіцца,
Пра ўсё забыцца і адчуць, што ты на сьвеце,
Як восеньню лісьцё, як у скляпеньні вецер,
Нявечны, адзінокі, як дыханьне маці,
Якую ты яшчэ пакуль зусім ня страціў...
 
Ідзеш, але яшчэ ты можаш азірнуцца,
Яшчэ спыніцца і дамоў вярнуцца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.