РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зь Менска я на Маладэчына зноў еду,
Нібы ў жыцьцё з таго вяртаючыся сьвету,
Нібы ўсплываючы з праклятай глыбіні,
Гляджу на ліхтароў анёльскія агні,
Што ў вёсках, як вугольле ў прысаку, ізноў
Сярод вячэрняга туману і кустоў
Гараць, мне асьвятляючы мой даўні шлях,
І сьлёзы абуджаючы ў маіх вачах,
Гараць і гаснуць за зьнямелымі кустамі,
Як майскія жукі пад мокрымі лістамі.
Гараць і гаснуць, гаснуць і гараць ізноў,
Бо зь Менска я вяртаюся ў начы дамоў,
Каб зноўку там адчуць, што я яшчэ жывы,
Як цень дрыготкі ад палын-травы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.